Мінскую ITшніцу аштрафавалі за абразу беларускай мовы

Мінскую тэставальніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі на 270 рублёў за публічную абразу дзяржаўнай мовы. Пра гэта напісаў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран у адказ на зварот юрыста Ігара Случака, перадае радыё «Свабода».
Вольга Малкіна

Вольга Малкіна

Летась у снежні тэставальніца Малкіна ў Фэйсбуку напісала пра беларускую мову наступнае:

«Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».

Каб прыцягнуць да адказнасці Малкіну, у Мінгарвыканкам напісалі Ігар Случак, Глеб Сандрас і яшчэ некалькі чалавек.

Дзяўчына тлумачыла «Нашай ніве» сваё нежаданне вучыць беларускую сваёй псіхасаматыкай і тым, што беларуская мова ёй непрыемная і адштурхоўваючая. Малкіна казала, што заяву супраць яе ў міліцыі не прымуць, бо не маюць доказаў.

У снежні Вольга Малкіна спыніла працу ў EPAM, дзе працавала да канфлікту. У кампаніі адзначалі, што могуць рэагаваць на сітуацыю, калі паводзіны супрацоўніка «ідуць насуперак карпаратыўнай культуры», абражаюць іншых ці парушаюць заканадаўства.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: