Мінюст адказаў Алене Анісім наконт адмены смяротнага пакарання

На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.



Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё

Дадзены законапраект Анісім адправіла на разгляд у Мінюст і МЗС яшчэ ў канцы ліпеня, паведамляе "Народная Воля".

У ім ідзе гаворка пра тое, каб адмяніць смяротныя прысуды да поўнай адмены смяротнага пакарання, тым самым накіроўваючы асуджаных у калоніі для «пажыццёвікаў».

Мінюст адказаў і назваў гэтую прапанову "дыскусійным пытаннем", сказаўшы, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо створана працоўная група па гэтай праблеме.

Намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіркін ў адказе Алене Анісім падкрэсліў, што законы ў Беларусі прымаюцца згодна з каляндарным планам.

Дадзены план накіроўваецца прэзідэнту на разгляд не пазней за 1 верасня.


dp.spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!