Мінздароўя абвясціла 1973 новых выпадкі COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб рэгістрацыі 1973 новых выпадкі COVID-19 за суткі. Агульная колькасць пацверджаных дыягназаў з пачатку пандэміі дасягнула 524248.


Выпісаныя за дзень 1523 чалавекі. Усяго ж афіцыйна ачунялымі лічацца 508936 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 13 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў ўжо дасягнула 4054.

У краіне зрабілі 8,3 млн тэстаў, з якіх 30807 былі выкананыя за суткі.

Працягваецца вакцынацыя. Першую дозу прышчэпкі ўжо атрымалі 1,942 млн жыхароў Беларусі, з якіх 1,548 млн ужо паспелі прайсці поўны курс вакцынацыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: