Мінздароўя ацэніць папуляцыйны імунітэт да каронавіруса: можна бясплатна даведацца, ці ёсць у вас антыцелы

Беларусы з 14 траўня змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19. Усе жадаючыя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца ў мэтах ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва, паведамляе Мінздароўя.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Арганізуе такую ​​даследчую працу Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 траўня 2021 года. Тэставанне на антыцелы для жыхароў нашай краіны будзе бясплатнае.

Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн.

Інфармацыя аб адмысловым сайце для рэгістрацыі і анкетавання будзе размешчана 11 траўня на ўсіх інфармацыйных рэсурсах Міністэрства аховы здароўя. Доступ для запісу на тэставанне будзе адкрыты з 12 траўня.

Запіс на тэставанне будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе.

Інфармацыя пра стан папуляцыйнага імунітэту неабходная для планавання санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыі насельніцтва супраць COVID-19, як у асобна ўзятым рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: