Мінздароўя: Беларуская вакцына ад COVID-19 будзе гатовая ў 2023 годзе

Пра гэта падчас міжнароднай канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Zuma / ТАСС

Zuma / ТАСС


«Плануем, што наша вакцына будзе гатовая ў 2023 годзе — мы вытрымаем усе крытэрыі па бяспецы, даступнасці і якасці», — сказаў Піневіч.

Як падкрэсліў міністр, «праз два гады мы будзем мець уласную вакцыну, якая дазволіць глядзець у будучыню і змагацца з пандэміяй рознага характару».

Выказаўся міністр і з нагоды вакцынацыі. На яго думку, поствакцынальны імунітэт найбольш устойлівы, таму стратэгічная задача — прышчапляць. «Для гэтага дастаткова вакцын як сумеснай расійска-беларускай вытворчасці, так і кітайскай. Яны ахопліваюць увесь спектр насельніцтва. На мінулым тыдні з'явілася новая вакцына — "Спутник Лайт". Заклікаю ўсіх падумаць пра гэта і зрабіць свой выбар. Мая ўсвядомленая пазіцыя як прафесіянала, упраўленца і чалавека — мы павінны максімальна вакцынавацца», — заявіў Піневіч.

Паводле interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: