Мінздароўя: эпідэміі грыпу ў Беларусі не будзе

Міністэрства аховы здароўя Беларусі разлічвае, што ў бягучым годзе эпідэміі грыпу ў краіне не будзе.


«Я спадзяюся, калі яна (кампанія па вакцынацыі ад грыпу) пройдзе паспяхова, то эпідэміі грыпу ў гэтым годзе не будзе», — заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік журналістам у сераду ў Мінску.

Паводле яго слоў, на сёння вакцыны ад грыпу закуплены ў дастатковай колькасці і размеркаваны па рэгіёнах.

Міністр нагадаў, што ў мінулым годзе эпідэміі грыпу ў Беларусі таксама не было. «Мінулы год мы прайшлі, па сутнасці, без эпідэміі грыпу, у нас быў дасягнуты высокі ўзровень вакцынацыі», — сказаў ён.

Кажучы пра тое, калі ў краіне чакаць ўсплёску сезонных захворванняў Каранік адзначыў, што гэта адбываецца ў адно і тое ж час плюс мінус некалькі тыдняў у залежнасці ад умоў надвор’я.

Паводле interfax.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: