Мінздароўя налічыла 1974 выпадкі COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1974 выпадкі COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі, па афіцыйных даных, у Беларусі зарэгістравана 530 203 выпадкі захворвання.


З учорашняга дня выпісаныя 1629 пацыентаў. Усяго ачунялі 513 295 чалавек з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.

За час пандэміі афіцыйна ў краіне памерлі 4092 пацыенты з COVID-19, з іх за суткі памерлі 11 чалавек.

Усяго праведзена 8 395 148 тэстаў. З учорашняга дня выканана 32 739 даследаванняў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: