Мінздароўя паведаміла пра 869 выпадкаў каранавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 869 новых выпадкаў каранавіруса за суткі. Пры гэтым былі зробленыя ўсяго 7125 тэстаў.


З пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 289 136 чалавек з COVID-19, праведзена 4,915 млн. тэстаў, паведамляе REFORM.by.

За дзень выпісалі 788 чалавек. Ачунялымі лічацца 279 450 пацыентаў.

Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла аб 8 смерцях пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй за суткі. Агульная колькасць ахвяр пандэміі ўжо дасягнула 1993.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: