Мінздароўя паведаміла пра запуск лакальнай вытворчасці вакцыны «Спутник V»

На вытворчых магутнасцях РУП «Белмедпрэпараты» пачаўся разліў першых прамысловых серый вакцыны «Спутник V», паведаміла Міністэрства аховы здароўя.


«Разліў вырабляецца з паўпрадукта расійскай кампаніі АТ "Генериум", якая ўваходзіць у структуру АТ “Фармстандарт”», — цытуе паведамленне АФН.

Ніхто з высокапастаўленых беларускіх гуру па барацьбе з «каронавірусным псіхозам» на запуск вытворчасці не прыбыў, адзначае агенцтва, хоць разліў складана назваць вытворчасцю.

Запуск так званай «разліўной вытворчасці» вакцыны зусім не азначае яе даступнасць для шырокіх мас. У лепшым выпадку вакцына стане даступнай для насельніцтва толькі да канца красавіка.

«Вакцына можа быць выкарыстана для правядзення вакцынацыі насельніцтва, пачынаючы з апошняй дэкады красавіка пасля атрымання вынікаў кантролю якасці. Аб’ём выпуску ў далейшым складзе да 500 тысяч доз прэпарата штомесяц», — паведаміў генеральны дырэктар РУП «Белмедпрэпараты» Сяргей Бяляеў.

«Зрэзаны функцыянал вытворцы да ўзроўню “разліў — даставіў” паказвае, што Расія не гатовая раскрываць перад саюзнікам тэхналогію вырабу самой вакцыны, дакладней, паўпрадукта. Гэта істотна замарудзіць распрацоўку Беларуссю ўласнай “арыгінальнай вакцыны”» — каментуе АФН.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: