Мінздароўя: рост захворвання COVID-19 звязаны з тым, «што мы назіраем па выхадных»

Выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя звязаў рост захворвання COVID-19 з тым, «што мы назіраем па выхадных», паведамляе tut.by.

Дзмітрый Піневіч, выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя, у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў пра рост захворвання COVID-19 у Беларусі.

Дзмітрый Піневіч адзначыў рост захворвання COVID-19 у ЕС, Расіі і Украіне і назваў яго следствам тых жорсткіх каранцінных захадаў, якія прымалі краіны падчас першай хвалі каронавірусу.

— Мы таксама, на жаль, прырастаем, гэты рост носіць характар паступовы, але такі — няўхільны. Мы яго чакалі. Калі было раней крыху больш за 200 выпадкаў захворвання на суткі, то ў апошнія некалькі дзён мы ўжо бачым, гэты рост стаў вышэй 300 — крыху больш чым 300. І на жаль, застаецца крыху менш за 50% — гэта горад Мінск.

Прычыны, па словах Піневіча, «ляжаць на паверхні».

— Эпідэмічны працэс — гэта сацыяльнае дыстанцыяванне. Пра які татальны ўплыў нашых мер можна казаць пры тым, што ў тым жа Мінску мы назіраем сёння, у суботу, што мы назіраем па выхадных днях. Татальная адсутнасць дыстанцыявання — вось і ўся прычына.

Выканаўца абавязкаў міністра адзначыў, што вельмі не хацелася б вяртацца ў тыя лічбы захворвання, якія былі вясной.

— Былі дні, якія ўсялялі ў нас няўпэўненасць. Мы справіліся, але навошта ж уступаць у тую раку двойчы, у якую можна не ўступаць, калі мы можам прадухіліць гэтыя моманты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: