Мінздароўя з чарговай статыстыкай па каронавірусе: зноў пад дзве тысячы захварэлых і тузін смярцей

За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1917 новых пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1362 пацыенты, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 520 286 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 505 923 пацыенты, памерлі 4028 чалавек (+12 за суткі).

Выканана за ўчарашні дзень 9735 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 238 914 тэстаў.

Больш за 1 912 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 537 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: