Мінздароўя: за мінулыя суткі каронавірусам у Беларусі заразіліся 1979 чалавек

За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1979 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 557 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 533 121 пацыент (1935 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4289 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх 14 — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі ў Беларусі выканалі 43 082 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 8 860 488 тэстаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: