Мінздароўя: за суткі ў Беларусі зафіксавана 1955 новых выпадкаў COVID-19

Сутачнае захворванне на ковід у Беларусі працягвае ўтрымлівацца на адзнацы вышэй за 1900 выпадкаў. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі выяўлена 1955 новых пацыентаў з COVID-19. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ пацверджаны ў 534104 выпадках.

Выпісаныя за дзень 1469 чалавек. Агульная колькасць выздаравелых пацыентаў складае 516 030.

За суткі памерлі яшчэ дзесяць чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Паводле звестак Мінздароўя, з пачатку пандэміі памерлі ўжо 4114 чалавек.

У краіне выканалі 8,425 млн тэстаў, з якіх 10 387 зроблена за суткі.

Першую дозу прышчэпкі атрымалі 2,067 млн чалавек, а цалкам скончылі вакцынацыю 1,584 млн.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: