Міраслаў Кобаса: Дзяржава і народ у Беларусі жывуць на дзвюх розных планетах

Змена фінансава-бюджэтнай палітыкі і ўзмацненне мясцовага самакіравання. Такія патрэбы агучылі ўдзельнікі канферэнцыі ў Мінску.



Тэмай канферэнцыі стала «Мясцовае самакіраванне: паходжанне, сутнасць і асноўныя паняцці».

Спікер форуму, старшыня праўлення Фонду імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса пракаментаўва гэта Радыё Рацыя:

Прычына сённяшняга палітычнага крызісу ў тым, што ўсе кажуць пра недавер да вынікаў выбараў і насілле, якое было праяўлена і праяўляецца далей. А я яшчэ б дабавіў, што гэта ўсё апошнія кроплі. А дагэтуль назапашвалася незадавальненне тым, што робіцца на месцах.

Паедзеш у вёску — там гэтага няма, таго няма, грошай ні ў каго няма, ва ўлады грошай няма. Нічога немагчыма дабіцца. Бяда, што людзі з’язджаюць з вёскі. У выніку што, мы будзем жыць у шасці абласных гарадах і горадзе Мінску? І ўся Беларусь будзе?

Удзельнікі канферэнцыі пагадзіліся з тым, што рэфармаваць сістэму мясцовага самакіравання праз Канстытуцыю патрэбна неадкладна. Але ў сённяшняй сітуацыі усіх турбуе пытанне, ці будуць унесены ў Асноўны закон змены, якіх сапраўды жадае беларускі народ.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: