У Мінску адкрылася выстава для аматараў хатніх жывёл (фотарэпартаж)

Зараз цяжка знайсці сям'ю, у якой не было б коткі, сабакі, пацучка ды іншай жывеліны. У футбольным манежы гэтымі днямі працуе выстава, прысвечаная ўсім нюансам, якія паўстаюць перад уладальнікамі братоў нашых меншых.

З 23 па 25 красавіка там вам адкажуць на шмат пытанняў, дапамогуць вырашыць праблемы, падказаць выйсце са складанага становішча. Выстава «МирЗоо» не толькі пра коткаў ды сабачкаў — тут можна паразмаўляць  пра хамячкоў, вожыкаў, яшчаркаў, пацукоў ды іншых чальцоў нашых сямей, якімі экзатычнымі яны б ні былі. Трэба паехаць на мора — гатэль для жывёл будзе рады бачыць вашага гадаванца. Трэба новае абсталяванне ў ветклініку — тут таксама ёсць прапановы. Грумары падрыхтуюць вашага сабаку да выхаду ў свет. Працуюць спікеры па розных напрамках заалагічнага жыцця.

Калі ў вас ёсць гадаванцы ды нейкія пытанні — завітайце сюды.

25 красавіка з 10 да 17 беспрытульныя каты ды сабакі будуць чакаць вас. Калі ў вас ёсць жаданне прыняць новага чальца ў сям'ю, то гэта будзе самы той дзень.

На ўваходзе выставы працуе тэмпературны ды масачны кантроль. Уваход — сімвалічныя 5 рублёў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: