«Міс Беларусь» аказалася «дармаедкай»

Пераможца конкурсу "Міс Беларусь-2016" Паліна Барадачова апынулася ў пікантнай сітуацыі.


"Міс Беларусь" аказалася "дармаедкай". На пытанне "Еўрарадыё", чым дзяўчына займалася да конкурсу, яна адказала:


— Гуляла ў гандбол, займалася дабрачыннасцю, працавала мадэллю, як фрылансер, афіцыйна не ўладкованая на працу.


— І вас можа закрануць так званы падатак на "дармаедства" ...


— Заплачу, калі нейкая папера прыйдзе. Я не хаваю, што афіцыйна не працую, а закон ёсць закон.


Нагадаем, дзясяты нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь-2016" выйграла Паліна Барадачова з Мінска — нявеста хакеіста мінскага "Дынама" Яўгена Нагачова. Фінальнае шоў адбылося ўвечары 19 чэрвеня ў сталічным Палацы спорту.


Паводле belaruspartisan.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • rzewuski.pa@gmail.com
  • 2016-06-23 07:25:43
"апынуцца" - "очутиться"!!!!
  • НЧ
  • 2016-06-23 13:53:06
Дзякуй, выправілі

Больш цікавага на «Новым Часе»: