Мітрапаліт Павел асвяціў крыж памяці ахвяраў кастрычніцкага перавароту 1917 году

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пабываў з працоўным візытам у праваслаўнай Гомельскай епархі.
Як паведамляе епархіяльны сайт, разам з біскупам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам ён наведаў шэраг мясцовых храмаў. У справаздачы з паездкі адзначаецца, што падчас наведвання Спаса-Прэабражэнскага храму мітрапаліт Павел асвяціў паклонны крыж памяці ахвяраў рэвалюцыі 1917 году.

Падчас візіту Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў чын асвячэньня паклоннага крыжа. Паклонны крыж усталяваны ў 100-годдзе рэвалюцыі 1917 году, якая стала, без перабольшвання, паваротным момантам як у найноўшай гісторыі нашай краіны, так і ўсёй еўрапейскай гісторыі трагічнага XX стагоддзя. Тая падзея паклала пачатак масавым забойствам святароў і ганенням на Царкву, — гаворыцца на сайце eparhiya.by.
Таксама кіраўнік БПЦ наведаў іншыя гомельскія храмы — Траецкі, іконы Божай Маці і Серафіма Сароўскага.


Радыё Свабода


Каментаваць