Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў памятаць аб ахвярах рэпрэсіяў

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 1 лістапада ўзначаліў Святую Імшу з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.



Таксама арцыпастыр надзяліў увагу надыходзячаму дню памінання памерлых.

Гаворачы ў гаміліі аб тым, што напярэдадні ўспаміну памерлых усе людзі “ў думках пераносяцца на месцы пахавання памерлых і ў задуме становяцца над іх магіламі”, арцыпастыр нагадаў пра неабходнасць памятаць у гэты дзень не толькі пра памерлых сваякоў, але і пра «ахвяраў таталітарнага рэжыму, які знішчыў сотні тысяч нашых нявінных суайчыннікаў», паведамляе catholic.by.

Таксама мітрапаліт Кандрусевіч заахвоціў памятаць аб хуткаплыннасці ўласнага жыцця: “Выпрошваючы Божую міласэрнасць нашым памерлым, гэтым самым мы выпрошвам яе і для нас саміх, бо для нас прыйдзе час стаць перад абліччам Бога”.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!