Мясніковіч: За сярэдні заробак можна без праблемаў сабраць у школу двух дзяцей сярэдняга ўзросту

Абстаноўка з падрыхтоўкай школ да новага навучальнага года не выклікае трывогі. Аб гэтым заявіў 15 жніўня журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.



У час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць кіраўнік урада наведаў у Бабруйску школьны базар, азнаёміўся з падрыхтоўкай да школьнага сезона дзвюх устаноў адукацыі ў Асіповічах.
 
 
Паводле слоў прэм'ер-міністра, наведванне школьнага базару ў Бабруйску пакінула станоўчае ўражанне. Тут быў прадстаўлены даволі вялікі выбар тавараў школьнага асартыменту і, што немалаважна, па даступных цэнах. «Вядома, гэта даступнасць  паняцце даволі адноснае,  выказаў меркаванне Міхаіл Мясніковіч.  Прадавец заўсёды лічыць, што прадае танна, а пакупнік наадварот  што ўсё дорага.
 
 
Але, прынамсі, калі паглядзець па сярэдняй заработнай плаце ў краіне, то двух дзяцей сярэдняга ўзросту можна без асаблівых праблем адправіць у школу».
 
 
«У цэлым абстаноўка з падрыхтоўкай школ да новага навучальнага года ва ўрадзе не выклікае вялікіх сумненняў,  падкрэсліў прэм'ер.  Але мне неабходна было асабіста пераканацца на прыкладзе Магілёўскай вобласці, што сітуацыя адпавядае рэальнасці. У гэтай рабоце не павінна быць ніякіх недаробак і дробязей. Усё да новага навучальнага года павінна быць падрыхтавана на самым высокім узроўні».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!