МНС зрабіў анлайн-мапу па выніках праверак ТЦ на прадмет пажарнай бяспекі

Інтэрактыўную мапу ратаўнікі апублікавалі на сваім сайце.


«Вынікі першага этапу праверак даступныя ўсім грамадзянам. На спецыяльнай мапе, створанай у рамках распрацоўкі мабільнага дадатка «МНС: дапамога побач», нанесеныя першыя 334 правераныя аб'екты, на якіх выяўлены парушэнні. Кожны аб'ект пазначаны адмысловым маркерам, максімальна набліжаным да рэальнага размяшчэння на карце. Пры націску на маркер у меню справа вы можаце ўбачыць пералік канкрэтных парушэнняў на аб'екце.

Варта адзначыць, што большасць выяўленых парушэнняў носяць рэжымны характар. На іх выпраўленне не патрабуецца затрачваць фінансавыя сродкі, менавіта таму кіраўнікі цэнтраў, магазінаў прыводзілі свае памяшкання ў бяспечны стан адразу ў прысутнасці інспектара. Па выяўленых парушэннях распачаты адміністрацыйны працэс: больш за 300 кіраўнікоў ужо прыцягнутыя да адказнасці.

Сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб'ектаў, не выяўлена, аднак шэраг грубых парушэнняў (змена праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі і г.д.) непазбежна прывядуць да прыцягнення вінаватых да адказнасці», — гаворыцца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Ратаўнікі заклікаюць грамадзян паведамляць пра факты падобных парушэнняў, дасылаючы пісьмовыя ці электронныя звароты ў міністэрства.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: