Моцныя маразы ў панядзелак. Кіроўцам «дызеляў» раяць не выязджаць на дарогу

Тэмпература паветра ўночы можа знізіцца да -26 градусаў. Удзень таксама маразы: да -17. Дзяржаўтаінспекцыя раіць выкарыстоўваць зімовае паліва, а ўладальнікам аўтаў з дызельнымі рухавікамі ўстрымацца ад паездак.
 



У Мінску тэмпература паветра ў панядзелак будзе трымацца на ўзроўні -15 градусаў. Падобнае надвор’е на Берасцейшчыне і Гомельшчыне. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне будзе халадней на 2-3 градусы.
 
 
Марознае паветра прыйшло ў Беларусь з пўночна-усходнім ветрам. Менавіта праз вецер адчуванне марозу ўзмацніцца. Моцныя халады будуць трымацца прынамсі да серады, калі чакаецца адноснае пацяпленне да -5 градусаў.
 
 
Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: