Могуць абваліцца. У Барысаўскім раёне і Наваполацку закрылі два масты

У Беларусі фіксуюцца новыя здарэнні з аўтамабільнымі мастамі. Цяпер — у Барысаўскім раёне і Наваполацку.


Закрыты мост у Печах. Фота mlyn.by

Закрыты мост у Печах. Фота mlyn.by

У Барысаўскім раёне закрыты для руху мост у Печах, паведамляе МЛЫН.BY. Паводле намесніцы дырэктара ў ідэалагічнай працы УП «Жыллё» Наталлі Арэшка, паднялася пліта прымыкання маставога пераезду з дарогай. Выклікалі спецыялістаў. Пра непаладкі стала вядома позна ўвечары 18 чэрвеня, зараз рух па мосце перакрыты.

У Наваполацку праз пагрозу абвалу закрылі мост праз Дзвіну. Ёсць пагроза абвалу. Як паведаміў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкаму Сяргей Лейчанка, «выяўлены шэраг дэфектаў, якія зніжаюць грузападымальнасць і даўгавечнасць збудавання». Стан пралётныя пабудоваў кваліфікуецца як перадаварыйны і далейшае развіццё дэфектаў можа прывесці да абвалу, дадаў ён.

Гэта ўжо прынамсі чацвёрты выпадак з мастамі ў Беларусі за апошні месяц. Гэтак, 19 мая на дарозе Р67 паміж Барысавам і Беразіно паваліўся мост праз раку Рова. Мост не вытрымаў нагрузкі шматтоннага цяжкавіка, які ехаў па ім.

А ўвечары 25 мая абваліўся жалезабетонны моста праз раку Лясная Левая на аўтадарозе Н-525 «Шчэрчава-Шарашова» паблізу вёскі Броды Пружанскага раёна.

Паводле «Белсата».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: