Моладзь БНФ абвяшчае кампанію «Білет на той свет»

Моладзь БНФ абвяшчае кампанію «Білет на той свет», накіраваную на тое, каб паказаць людзям усе рэаліі сучаснага войска ў Беларусі, а таксама даказаць перавагі кантрактнай службы.

«У сувязі з тым, што ў апошні час пачасціліся выпадкі гвалту ды забойстваў у войску, мы пачынаем гэтую кампанію. Асноўнай мэтай мы ставім выклікаць грамадскі рэзананс, прыцягнуць увагу грамадства і зрабіць так, каб пра гэта размаўлялі не толькі калі памрэ новы хлопец. Колькі яшчэ павінна загінуць хлапцоў, пакуль людзі перастануць маўчаць?» — кажа старшыня Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

Галоўныя мэты гэтай кампаніі — паказаць людзям, што насамрэч адбываецца ў нашым войску, спыніць дзедаўшчыну і данесці да людзей неабходнасць увядзення кантрактнага войска.

У хуткім часе Моладзь БНФ плануе правесці ў межах кампаніі некалькі перфомансаў на вуліцах Мінска. Таксама ў планах дамовіцца пра круглыя сталы з удзелам дэпутатаў ды бацькоў загінулых хлопцаў. Такім чынам актывісты будуць спрабаваць данесці ідэю ўвядзення кантрактнага войска ў палату прадстаўнікоў праз грамадскасць.

«Адказваючы на словы Лукашэнкі пра тое, што мы перастаем быць «мужыкамі» і нас трэба вучыць абараняць сваю сям'ю, хочацца сказаць, што не гэтае падабенства войска робіць нас «мужыкамі», мне падаецца, не за гэтай назвай ідуць людзі ў войска, а потым паміраюць там. А што сказаць бацькам? Памёр, затое «мужык»? Гэта брыдка. А што тычыцца таго, што нас трэба вучыць як абараніць сям'ю, хочацца сказаць, што гэтаму можна навучыцца і без дапамогі так званага войска ды без дапамогі Аляксандра Рыгоравіча», — дадае Дзяніс Мандзік.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-09 23:49:18
Ясна. Відаць на кантрактную службу Моладзь БНФ знайшла грошы і пералічыла на разлік Мінабароны. Другое гэта тое, што тэма кантрактнай службы мяркую старэйшая за мяне, але воз и ныне там. Трэццяе тое, што беларусы павінны вучыцца абараняць суверэнітэт сваёй дзяржавы, а таму павінны ведаць азы салдацкай навукі. Чацвёртае, Лукашэнка павінен сыйсці ў адстаўку, каб знайшоўся наступны беларус кіраўнік РБ, які вычысціць Айчыну ад б-ч-б пустазелля.
  • Дима Дима
  • 2018-10-10 19:11:40
А когда будет этот перфоманс? Тоже хочу поучаствовать.
  • Патрыёт
  • 2018-10-11 17:55:33
http://www.mil.by/ru/news/press_center/publications/79466/