Моладзь БНФ падорыць падарункі тым, хто адзначае дзень народзінаў ў гадавіну Незалежнасці Беларусі

Моладзь БНФ падрыхтавала святочныя падарункі для людзей, якія нарадзіліся 25 сакавіка.
«Сотая гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — вельмі значная дата для ўсяго беларускага народа: у гэты дзень наша краіна атрымала незалежнасць. Гэта свята еднасці і кансалідацыі ўсіх беларусаў, сімвал нашага галоўнага дасягнення — уласнай самастойнасці, і таму вельмі важна адзначыць яго годна», — адзначаецца ў заяве Рады Моладзі БНФ.

Ганна Смілевіч, кіраўнік Моладзі БНФ:

«Важнасць гэтай даты ў гісторыі нашай краіны безумоўная, аднак для некаторых беларусаў Дзень Волі свята ўдвайне, бо яны ў гэты дзень акрамя 100-годдзя Беларусі, будуць адзначаць і свой уласны дзень народзінаў. Таму на фоне ўсеагульнага святкавання мы вырашылі правесці сваю маленькую акцыю, паводле якой кожны чалавек, які адзначае свой дзень народзінаў у Дзень Волі — 25 сакавіка, зможа атрымаць сабе падарунак ад Моладзі БНФ. Такім чынам мы зможам не толькі ўшанаваць гістарычную дату, але і зробім невялічкае свята для некаторых беларусаў, якім пашанціла нарадзіцца 25 сакавіка».

Каб атрымаць свой падарунак, кожны імяніннік, незалежна ад узросту, можа 25 сакакавіка падысці да стэнда Партыі БНФ і Моладзі БНФ на свяце Незалежнасці з пашпартам і атрымаць свій падарунак. Чакаем Вас на Свяце Незалежнасці!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: