«Моладзь БНФ» патрабуе ад уладаў спыніць манаполію БРСМ

Моладзевая арганізацыя Партыі БНФ "Моладзь БНФ" патрабуе ад уладаў спыніць манаполію Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) у сферы маладзёжнай палітыкі. 
Ілюстрацыйнае фота. dubrovno.by

Ілюстрацыйнае фота. dubrovno.by


Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 14 красавіка заяве арганізацыі.

"Моладзь БНФ" канстатуе той факт, што БРСМ з'яўляецца "поўным манапалістам у сферы маладзёжнай палітыкі і моладзевым рупарам дзяржаўнай прапаганды, а не арганізацыяй, якая прадстаўляе інтарэсы беларускай моладзі".

"Хочацца нагадаць дзяржаўным ідэолагам, чым скончылася манаполія КПСС. Калі мы разам не зможам перагледзець маладзёжную палітыку Рэспублікі Беларусь, калі вы не зможаце пачуць голас беларускай моладзі, прадстаўнікі якой з'яўляюцца членамі розных альтэрнатыўных моладзевых арганізацый, то гэта можа прывесці да вялікіх наступстваў", — гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым "Моладзь БНФ" патрабуе ад уладаў: спыніць манаполію БРСМ у сферы маладзёжнай палітыкі; даць роўны доступ ўсім моладзевым арганізацыям да ВНУ і школам; спрасціць рэгістрацыю моладзевых арганізацый; перагледзець палажэнне аб маладзёжнай палітыцы з удзелам усіх зацікаўленых арганізацый.

"Моладзь БНФ" таксама звяртаецца да беларускіх студэнтаў і школьнікам, каб нагадаць, што "ні адзін чалавек не можа прымусіць" іх ўступаць у грамадскія арганізацыі, а "тым больш пагражаць адлічэннем або пазбаўленнем інтэрнаты" з-за іх адмовы зрабіць гэта.

"Калі вы сутыкнуліся з супрацьпраўнымі дзеяннямі, то мы гатовыя дапамагчы вам пазбавіцца ад ціску праўладных арганізацый. Таксама, калі вас зацягнулі ў грамадскія арганізацыі супраць вашай волі або без вашага ўдзелу, то звяртайцеся да нас, і мы дапаможам вам выйсці з іх на падставе іх жа статута", — гаворыцца ў заяве.

belapan.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Иван
  • 2017-04-16 09:32:14
БРСМ - это пошло ! Распустить их и не дурить молодые головы !

Больш цікавага на «Новым Часе»: