Моладзь БНФ прапанавала БРСМ супольна святкаваць 100-годдзе БНР

«Моладзь БНФ» запрасіла актывістаў БРСМ далучыцца да святкавання 100-годдзя беларускай Незалежнасці.

Актывісты Моладзі БНФ напісалі ў БРСМ зварот, дзе яны прапануюць прадстаўнікам арганізацыі адмовіцца ад сваіх палітычных стэрэатыпаў і далучыцца да агульнанацыянальнага святкавання 100-годдзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка.

Як упэўнены актывісты "Моладзі БНФ", Дзень Волі — гэта свята, якое павінна выключна яднаць беларускі народ, незалежна ад палітычных поглядаў, бо гэта, у першую чаргу, свята аднаўлення беларускай Незалежнасці, свята ўшанавання людзей, якія калісьці здолелі дасягнуць гэтага дзеля нашай будучыні ў самастойнай краіне. Праігнараваць гэтае свята з-за сваіх палітычных забабонаў было б адлюстраваннем крайняй непавагі і няўдзячнасці з боку актывістаў БРСМ.

Ліст з запрашэннем быў перададзены ў БРСМ 7 сакавіка.  



“Цяпер застаецца толькі чакаць адказу: згодзяцца актывісты адмовіцца ад сваёй прадузятасці і пайсці насустрач Моладзі БНФ і ўсяму беларускаму народу і адзначыць свята яго еднасці, свабоды і незалежнасці разам з усімі, ці яны абяруць цалкам праігнараваць гэты святочны дзень, чым пакажуць усяму беларускаму народу сваё рэальнае наплявальніцкае стаўленне да беларускай незалежнасці і людзей, якія дасягалі яе дзеля нас”, — адзначае “Моладзь БНФ”. 

Паводле прэс-службы “Моладзі БНФ”

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • manta
  • 2018-03-10 17:43:39
Иуды...

Каментаваць