Моладзь БНФ усклала кветкі дэпутатам ВС 12 склікання

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб наданні Беларусі суверэнітэту. Гэта знакавая дата ў гісторыі нашай краіны.
Моладзь БНФ традыцыйна святкуе гэтую дату наведваннем могілак  дэпутатаў БНФ, якія прымалі непасрэдны ўдзел у тым знакавым паседжанні.

І ў 2017, роўна праз 26 гадоў, Моладзь БНФ працягвае захоўваць памяць пра дзень, калі наша Радзіма стала незалежнай.

Сёння актывісты Моладзі БНФ усклалі кветкі на могілкі дэпутатаў БНФ, Генадзя Карпенкі, Галіны Сямдзянаваў і Ігара Гермянчука, а таксама да могілак Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча. Моладзь БНФ ушанавала слынных беларусаў хвілінай маўчання.

 Актывісты крыху прыбралі могілкі. Паколькі частка могілак на цяперашні момант не дагледжана, было вырашана хуткім часе правесці талаку па прыборцы могілак выдатных людзей Беларусі.


Апроч ушанавання памяці дэпутатаў Незалежнай Беларусі, актывісты МБНФ зладзілі міні-акцыю па раздачы святочных стужак з нацыянальным арнаментам. Падчас падзеі было раздадзена больш за 1000 стужак. Жыхары Менску вельмі прыязна рэагавалі і ахвотна прымалі такі сімвалічны падарунак.


Моладзь БНФ яшчэ раз віншуе ўсіх беларусаў з гэтай знакавай датай. Мы верым, што надыдзе час, калі 25 жніўня зноўку будзе гучаць па ўсёй нашай краіне як дзяржаўны і сапраўды святочны дзень.

Паводле прэс-службы Моладзі БНФ
 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: