Моладзь БНФ заявіла, што падтрымлівае ідэю святкавання Хэлоўіна

Пасля асуджэння святкавання беларускай моладдзю Хэлоўіна з боку Паўла Севярынца, аднаго з лідараў БХД, беларускае грамадства падзялілася на супрацьлеглыя лагеры. Сваю пазіцыю з гэтай нагоды выказала і моладзь БНФ.

Фота: http://xprazdnik.ru/

Фота: http://xprazdnik.ru/


«З кожным годам Хэлоўін набывае ў нашай краіне ўсё большыя і большыя маштабы. Кожны год тысячы маладзёнаў апранаюцца ў касцюмы, ходзяць па гораду, весяляцца і спяваюць. Мы лічым, што ў гэтым няма нічога дрэннага і цалкам падтрымліваем гэтае свята, — паведамляецца на сайце арганізацыі. — Хэлоўін, як і старажытнае беларускае свята Дзяды — гэта дзень, калі душы памерлых продкаў спускаюцца на зямлю і кантактуюць з жывымі людзьмі.

Паступова інтэгруючыся ў еўрапейскую культуру беларуская моладзь актыўна святкуе Хэлоўін, які больш прыцягальны для маладых людзей, але па сутнасці дублюе беларускія Дзяды. Таму Моладзь БНФ не бачыць тут неякіх супярэчнасцяў.

Мы лічым, што палітычныя сілы не маюць права умешвацца ў рэлігію ці прыкрывацца ёй, бо палітычныя арганізацыі ў Беларусі павінны імкнуцца перш за ўсё да дэмакратыі, павагі чалавека і яго правоў, а не станавіцца рэлігійнымі фанатыкамі, бо гэта дакладна не прывядзе да дэмакратычнага ладу.»


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: