Моладзь БНФ заклікае да флэшмобу з нагоды дня нараджэння Ларысы Геніюш

Сёння, 9 жніўня, спаўняецца 107 гадоў, як нарадзілася выбітная беларуская паэтка, дысідэнтка і грамадзянка БНР Ларыса Антонаўна Геніюш.

Па меркаванні прадстаўнікоў моладзі БНФ зрабіць свой унёсак ва ўшанаванне памяці Ларысы Геніюш можа кожны беларус. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай з боку арганізацыі заяве:

Мы, актывісты Моладзі БНФ, з вялікай павагай ставімся да асобы і да творчасці Ларысы Геніюш, таму не можам праігнараваць гэтую святочную дату і аб’яўляем інтэрнэт-акцыю, каб ушанаваць яе памяць.

Мы заклікаем усіх патрыётаў узгадаць творчасць і дзейнасць Ларысы Антонаўны і, далучыўшыся да флэшмоба, публікаваць на сваіх старонках у сацыяльных сетках фотаздымкі, вершы, аўдыё і цытаты пісьменніцы з хэштэгам #Няскораная. Акрамя таго, прапаноўваем падыйсці да флэшмобу творча і напісаць, чаму на ваш погляд варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш, чаму вы лічыце яе творчасць вельмі важнай для нашай краіны.

Ларыса Геніюш не толькі зрабіла вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру, але ўяляе сабой цудоўны прыклад змагання, стойкасці і непахіснасці. Гэтай жанчыне прыйшлося зведаць мноства выпрабаванняў. Але, нягледзячы ні на што, яна годна вытрымлівала ўсе цяжкасці, і здолела пакінуць нашчадкам не толькі вялікую літаратурную спадчыну, але і надзею на светлую будучыню нашай краіны. Таму ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш у яе Дзень народзінаў – гэта справа гонару любога свядомага патрыёта сучаснай Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: