Моладзевы абмен у Ліване ад Erasmus+

З 9 па 18 лістапада ў Ліване адбудзецца моладзевы абмен Across the Universe у межах праграмы Erasmus+.

Моладзевы абменпрысвечаны тэме крос-рэлігійнай і крос-культурнай супрацы розных народаў, краін і цывілізацый. Каталіцкая Польшча, пераважна праваслаўныя Украіна і Беларусь, пратэстанцкі Латвія і Эстонія і пераважна мусульманскі Ліван - выдатная магчымасць знайсці нешта агульнае, аб'яднацца вакол агульначалавечых каштоўнасцяў і ўстаць на шлях пабудавання талерантнага грамадства.

4-7 кастрычніка 2019 - працоўная сустрэча (1 лідар+1 удзельнік)
9-18 лістапада 2019 - моладзевы абмен (1 лідар + 4 удзельнікі)

Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- рэзідэнт Беларусі
- ад 18 да 30 год
- ангельская мова на ўзроўні не ніжэй да pre-intermediate.
- удзел на працягу ўсяго абмену
- самастойнае афармленне медычнай страхоўкі
- інтарэс, у першую чаргу, да тэмы праекта, а не да вандроўкі ў Ліван

Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне, візавыя выдаткі і метадычныя матэрыялы. Расходы на білеты пакрываюцца ў суме не болей за 350 еўра.

Анкета для ўдзелу.

Пры наяўнасці пытанняў пішыце на CCCivilForum@gmail.com

Паводле adukacyja.info




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!