Моладзевы летнік у Бычках, на радзіме Васіля Быкава

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19–24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры». Запрашаем моладзь ад 18 да 30 гадоў.


Удзельнікі летніка змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

Нагадаем, за будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы ўдзелу

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету (https://goo.gl/forms/vWX33PCwFTUH1uDE2) да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!