Моладзевы валанцёрскі летнік у Ізабелін

З 12 па 25 ліпеня ў вёсцы Ізабелін (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) пройдзе моладзевы валанцёрскі летнік. На працягу двух тыдняў мяркуецца супольнымі высілкамі арганізаваць прыборку іўдзейскіх могілак, якія знаходзяцца на тэрыторыі дадзенай вёскі.
Таксама ўдзельнікаў летніка чакае насычаная пазнавальная праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячоў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

Што з сабой варта мець:
1) зменнае адзенне і абутак для працы;
2) індывідуальныя сродкі гігіены;
3) абавязкова (!!!) наяўнасць добрага настрою для нефармальнай камунікацыі і адпачынку:)
Даезд да месца летніка, пражыванне (аграсядзіба ў мястэчку Падароск) і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Увесь рыштунак, матэрыялы для працы і расходнікі таксама прадастаўляюць арганізатары.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз электронную пошту: amialkovich@gmail.com

Каб прыняць удзел у летніку, трэба зарэгістравацца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!