«Моўны інспектар» Ігар Случак адзначыў Дзень народзінаў прэзентацыяй кнігі

У мінскай прасторы «Тартак» 9 кастрычніка прайшла прэзентацыя брашуры Ігара Случака і Аліны Нагорнай «Абаронім мову!». Гэта дапаможнік па адстойванні сваіх правоў для беларускамоўных беларусаў.

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая ўтрымлівае парады, інструкцыі ды прыклады зваротаў. Там можна падгледзець алгарытм дзеянняў, каб больш чуць і бачыць беларускую мову ў краме ці іншай установе, каб заахвоціць чыноўнікаў (і не толькі іх) камунікаваць па-беларуску, атрымаць парады па напісанні зваротаў і гатовыя прыклады, якія патрабуюць толькі ўдакладнення дэталяў. Ёсць нават узоры заяў па фактах ганьбавання мовы ў сацсетках, да таго ж розныя ў залежнасці ад таго, ці можна ідэнтыфікаваць асобу, што ганьбіць.
Чытайце таксама:

velcom: Новая беларускамоўная версія сайта пачне працаваць да канца гэтай восені


Другая частка кнігі змяшчае вытрымкі з заканадаўства, якія датычацца моўных правоў. Аказваецца, у дапамогу абаронцам беларускай – не толькі закон «Аб мовах» ды Канстытуцыя, а і законы «Аб натарыяце», «Аб дзяржаўнай службе», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», кодэксы аб адукацыі, судаўладкаванні, грамадзянскі, гаспадарчы і крымінальна-працэсуальныя. Кніжка мае зручны кішэнны фармат і да таго ж прывабна выглядае. Дызайн вокладкі выканаў Аляксандр Арсёнаў.

Неўзабаве плануецца запуск сайта з інфармацыяй, якая змешчана ў дапаможніку, і, шырэй, з матэрыяламі, што спатрэбяцца беларускамоўнаму беларусу для камфортнага жыцця. Прыклады самых розных зваротаў і заяў, па якія найчасцей звяртаюцца да Ігара і Аліны, будуць змешчаныя ў выглядзе ворд-дакументаў, дасяжныя для пампавання. Гэта не толькі паперы, якія выдадзены ў кніжцы, а і рэчы кшталту ўзора беларускамоўнай заявы ў ЗАГС.

Прэзентацыя пачалася з віктарыны, працягнулася расповедам пра кнігу і завяршылася выступам прадстаўніка праекта «Этнаbeat». Гэта першая прэзентацыя дапаможніка ў Мінску. Імпрэзай Ігар Случак заадно адзначыў свой Дзень народзінаў. Плануюцца таксама прэзентацыі ў іншых гарадах.

Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-09 23:11:19
Некалі «моўны інспектар» прапанаваў стаць фрэндам у фб, а затым заблакаваў мяне

"Справа" (пішу ў двукоссях) гэтага чэла гэта справа чужака на нашае беларускай зямлі. То бок менавіта той выпадак, калі «моўны інспектар» ідзе па ёй у ногу, а астатнія 9,5млн не ў ногу. Гэта "осложнения" после так зв адраджэння, калі таксама знайшліся чудакі, якія вырашылі за народ, што ён ідзе з імі не ў ногу. Пры гэтым тыя "адраджэнцы" ў 1988, калі ў Беларусі было ПАЎТРА БЕЛАРУСА НА ВОБЛАСЦЬ і МІНСК, якія ведалі мову, на Дзяды-88 прапанавалі ў момант перайсці на тарашкевіцу. А калі прыйшлі ў ВС у 1990, то ў выніку свайго 5-гадовага стаяння ля мікрафонаў, першай справай пахерылі Закон аб мовах, які быў прыняты папярэднім ВС 11 склікання.

Я насамрэч лічу, што час Лукі скончаны і яму трэ суходзіць. Бо не ловіць б-ч-б мышэй, якія шкодзяць народу. А шкода гэта з-за таго, што мы шчэ не дзяржаўныя людзі, дзікія. Вось таму як грыбы пасля дажджа з'яўляюцца «моўныя інспектары»-шкоднікі
  • Нехтатам R
  • 2018-10-09 23:23:36
Анатоль Старкоў, прычым тут б-ч-б, калі ёсць канкрэтныя моўныя правы, канкрэтны Закон аб мовах, канкрэтныя выпадкі іх парушэння, і не істотна, пад якім сцягам тыя парушэнні адбываюцца?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 00:02:28
Б-ч-б - гэта назва варожай ідэалогіі, якая накіраван супраць інтарэсаў беларускага народу - беларусаў рускіх украінцаў палякаў габрэяў татар і інш.
А тое аб чым вы сказалі "ёсць канкрэтныя моўныя правы, канкрэтны Закон аб мовах, канкрэтныя выпадкі іх парушэння" я ўзгадаў інакш, калі казаў, што мы шчэ не дзяржаўныя людзі. Перакладу на бел мову: ЎСЁ ШТО АДБЫВАЕЦЦА з НАМІ / ў НАС НА БЕЛАРУСІ пасля Белавежжа 1991г., калі на наш карак звалілася незалежнасць, ёсць рэвалюцыйная сітуёвіна, і вось такія «моўныя інспектары» гэта нешта кшталту бальшавікоў-камісараў пасля 25 кастрычніка 1917г. Бо ДАЛЕЙ згаданых вамі "моўных правоў" нічога не бачаць.

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ДЗЯРЖАВЫ - вось наша праблема, а не мова. А адзін з складнікаў суверэнітэту - эканамічная незалежнасць. А «моўны інспектар» шкодзіць менавіта апошняй. Бо русский язык это язык белорусской экономики В ЭТОТ ПЕРИОД СТАНОВЛЕНИЯ НЕЗАЛЕЖНАЙ РБ, а беларуская мова для душы беларускай.

Не ганіце коней, камісары!
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 10:49:11
Дадам каротка без тлумачэння, што ЎСЕ НАШЫ ЗАКОНЫ ў пераходны да незалежнасці РБ час, у тым ліку Асноўны Закон, які прымаўся і змяніўся не раз, так бы мовіць напісаны і прыняты Ў МІНУЛЫМ ЖЫЦЦІ, в прошлой жизни беларусаў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-09 23:39:51
"Час назад (10.03.2015 / 20:14) был в государственном офисе в Бронксе, NY, где нужно было оформить налоги, связанные с моей частной квартирой. Чиновник (черная женщина лет 40-45) спросила на каком языке дать инструкцию / бланки заявления. Этот вопрос меня приятно удивил, и я сказал, что на русском. Она повернула монитор ко мне и ткнула пальцем в список из языков около десяти, и опять спросила: "Это русский?" - "Да."
Чиновник напечатала страниц шестнадцать текста на русском языке, которые я заполнил по-английски в соответствующих клетках и строках, и вернул ей."

Вот так в многонациональной стране Соединенные Штаты Америки решается языковой вопрос. Без майданов-площадей-плошчаў, без гражданских войн или протоколов судебных заседаний. Этот текст я много раз печатал на форумах BY, RU і UA, и как об стенку горох.
  • Зінаіда Цімошак
  • 2018-10-10 08:45:12
Мне падаецца, што Ваш бізнэс, Анатоль Старкоў, зараз праваліўся і Вы падзарабляеце на каментарах, , накіраваных супраць беларускай нацыі.Я таксама жыву сярод людзей, з якіх многія рускамоўныя і яны шкадуюць, што не ведаюць беларускафй гісторыі і мовы. Так іх вучылі ў школе, і такімі іх прымушала быць дзяржаўная палітыка, якая знішчыла беларускамоўную адукацыю. Але беларускасць у іх прабіваецца, як трава праз асфальт. Вы пішаце дурасць, і не саромеецеся сваёй дурасці як яскравы прыклад савецкага навучання.
  • Саўка
  • 2018-10-10 09:42:17
Ды гэта расейскі "бот", спн. Зінаіда! Не пераймайцеся, бо ўсе ягоныя камэнтары замінусаваныя, таму што ад іх цягне дурасьцю і дзяржаўнай здрадай.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 10:23:03
Я не вывучаў мову і менавіта на маім пакаленні мінчукоў у 3-м класе школы скончылася, не пачаўшыся, гэтая навука. Мовай (пісьмом, бо размаўляць не магу - няма практыкі) стаў карыстацца крыху болей за 10 гадоў таму тут у NY. Я моўны невук.
Бізнесу ў мяне няма, акрамя працы ў NY коледжы, дзе плацяць грошы. З пачатку карыстання мовай з пункту гледжання б-ч-б пабываў лукашыстам, кадэбістам, русским, палкоўнікам ФСБ РФ, заблакаваны на ўсіх б-ч-б рэсурсах, акрамя НЧ і Белгазеты. А зараз стаў тым беларусам, каменты якога накіраваны супраць беларускай нацыі.
Але менавіта менавіта ў Штатах зразумеў, што няма нічога важкага акрамя незалежнасці беларускай дзяржавы і яе эканамічнага стану, як галоўнага складніка суверэнітэту, і гэта самае важкае для нацыі, і аб гэтым сказаў вышэй.
А адраджэнцы, БУЛЬБАШ(Ъ), «моўны інспектар», сённяшнія выдвіжэнцы на заўтрашнюю пасаду прэзідэнта - б-ч-б шкода галоўнай тэме СУВЕРЭНІТЭТ РБ, або суета сует, дробязі жыцця падчас рэвалюцыі незалежнасці.
  • фцф
  • 2018-10-10 21:02:53
Не зусім з вамі згодзен. Бо эканамічная незалежнасьць, канечне - перад усім. Але ж не трэба забывацца і на іншыя складнікі - інтэлектуальную, культурную, духоўную і моўную незалежнасьць. А тым больш ганіць тое немногае (ці тых немногіх), хто гэта спрабуе рабіць. І робіць між іншым не за грошы, не па загаду Захаду ці па службовым абавязку, а з уласнай добрай волі і на покліч душы. Не трэба ідэалізаваць народ і ад яго імя наклікаць гром і маланкі на галовы тутэйшых дзівакоў-абарыгенаў. Пра негатыў і сённешнія рэаліі, паверце, мы ведаем занадта шмат.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 22:12:59
"Не зусім з вамі згодзен."
Гляджу мы з схожыя па поглядам. Я таксама не зусім згодзен з б-ч-б ідэалогіяй нянавісьці да беларусаў іншадумцаў, але ў нечым з ёй мае погляды супадаюць. Напрыклад я люблю сваю родную беларускую мову і лічу ПАГОНЮ беларускім гербам, мая радзіма Беларусь, я грамадзянін РБ. Да таго ж беларус. Але чагосьці ў вам мне не хапае, каб сёння я скакаў побач з б-ч-б змагарамі, як скакаў 20 лят з лета 1989. Чаго не хапае? Галоўным чынам крыху пасрэднасці. Бо менавіта яна аб'ядноўвае змагароў, а не любоў да Беларусі, беларускага народу ці ўвогуле да беларусксці. Бо менавіта пасрэднасць усяго праз 6 гадоў пасля старту так зв адраджэння прывяла адраджэнцаў да нянавісці у бок беларусаў іншадумцаў і прабачце да нянавісці ў бок іншамоўцаў (рускую мову маю наўвазе), аб чым было сказана даўным-даўно ў нятленным артыкуле о русском империализме и его опасности, які перавярнуў наш беларускі свет і адвёў нас ад дэмакратыі - ўлады падкантрольнай народу. Бо гэта нешта кшталту нацBY
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 22:23:04
І так праз 20 гадоў (1989-2009) знаходжэння пад б-ч-б сцягам, я разглядзеў 1941-44г.г.

"...эканамічная незалежнасьць, канечне - перад усім. Але ж не трэба забывацца і на іншыя складнікі - інтэлектуальную, культурную, духоўную і моўную незалежнасьць."

Ага. Дык вам б-ч-б шашачкі або ехаць у незалежнасць? Як ехаць да нез без эканомікі, калі ў першыя часы суверэнітэту постсавецкая эканоміка РБ залежыла ад эканомікі РФ на 80-90%, і пры гэтым ТРЭБА Ж БЫЛО ісці ВЕРНЫМ КУРСОМ Б-Ч-Б ПАРТЫІ АДРАДЖЭННЯ, які апісаны ў згаданым артыкуле, то бок адвярнуўшыся ад Расеі і сваіх беларускіх рускіх заадно? Вы ўрубаецеся ў тое, што яшчэ ў 1994 ў нас мог быць беларускі майдан і яго ўкраінскія наступствы 2013-14-18, калі б не КП(б)Б і яе стаўленнік Лукашэнка? То бок мы б 24 гады таму маглі знішчыць сваю дзяржаву, аб якой стагоддзямі марылі продкі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 22:41:25
"А тым больш ганіць тое немногае (ці тых немногіх), хто гэта спрабуе рабіць"

Нешта й адраджэнцы рабілі: напрыклад падзялілі беларусаў і 1/10 часткай у ВС 12скл збіраліся перавярнуць БЕЛАРУСКІ СЬВЕТ Але ў іх атрымался толькі пагаладаць і збегчы за бугор. В профессии вора и адраджэнца главное вовремя сделать ноги. Некаторыя збеглі, скраўшы ў нас час стварэння дэмакратыі ў першыя часы незалежнасці.
Дык вось так і гэтыя моўныя змагары, хто быццам бы ЗА МОВУ, а насарэч за б-ч-б ідэалогію. Бо хіба замінаюць вынікі рэферэндуму-1995 карыстацца мовай? Не. Карыстайся на здароўе. Але не замінай і не навязвай іншым сваіх праведных б-ч-б поглядаў на нашу рэчаіснасць. А яна такая: русский язык і беларуская мова. Мо рэальныя прапорцыі ўжывання ў быцці цікавяць? Тады вы не палітыкі, б-ч-б. Тады вы палітыканы, або моўныя камісары.

Але трэба ведаць беларусаў, каб знайсці правільны палітычны крок да іх, а менавіта: НЕ ЧАПАЙ. Самі захочуць-прыйдуць да мовы. Прыйдзе час-прыйдуць да мовы
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-11 14:28:55
"І робіць між іншым не за грошы, не па загаду Захаду ці па службовым абавязку, а з уласнай добрай волі і на покліч душы."

У мяне сляза скацілася на клаву. Вы так жалесна не пішыце, калі ласка, пра мову, а то мне прыйдзецца забыць пра Свабоду, (некаторыя) змагары якой ля амерыканскай касы дзесяцігоддзямі працуюць за ШЧЫРАЕ ДЗЯКУЙ. Кажуць увогуле ўсе змагары, хто часам дае інтэрв'ю Свабодзе ці інакш кажучы тусуюцца ля той амерыканскай касы, апынуліся тамака выпадкова ці выключна з уласнай добрай волі і поклічу душы.

Гэта толькі адзін заходні сродак масавай інфармацыі беларусаў, дзе змагары працуюць ці тусуюцца ЗА ШЧЫРАЕ ДЗЯКУЙ. А такіх заходніх б-ч-б СМІ процьма...

Сляза скацілася ў снежні,
Калі заплакаў летні дзень...
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 22:44:00
"МЫ ведаем занадта шмат." МЫ Анатоль Старкоў ведаем крыху меньш за вас. Напрыклад тое ведаю, што нікога ў свеце не цікавіць на якой мове вы размаўляеце ці жадаеце размаўляць у хуткім часе. Ўсіх цікавіць колькі тугрыкаў у вас у кішэні. То бок якая ваша эканоміка Некалі на Свабодзе я ўпершыню апублікаваў свое кароценькі верш ПРАРОК - ПРАРОКУ:

Які б не быў прарок харошы
Людзей цікавяць толькі грошы:
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-11 00:00:06
Вось адпаведныя поспехі ў эканоміцы дадуць беларусам шанец мець адпаведныя інтэлектуальныя, культурныя, духоўныя поспехі і дапамогуць здабыць моўную незалежнасьць. А дзеля гэтых мэт трэба быць адзінай нацыяй = беларусы + рускія + ўкраінцы + палякі + габрэі + татары і інш. грамадзяне РБ, каб талакой стварыць незалежную суверэнную беларускую дзяржаву, каб дзяржаўнымі людзьмі звацца.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-11 02:02:09
І яшчэ патрэбна дэмакратыя. Калі ЯНА - гэта ўлада падкантрольная народу, то народ не дапусціць зневажання роднай беларускай мовы і мова будзе жыць як мае быць.
  • Цікаўны
  • 2018-10-10 00:46:20
Вокладка шыкоўная )
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 21:06:58
не звяртайце вы ўвагу на гэтага Anatol Starkou. Ну чалавек скончыў ВНУ у 1971 годзе і вельмі любіць "змагароў" і "б-ч-б" і таму ўжывае іх у кожным сваім допісе. Чалавеку або плацяць за яго посты, або ў яго псіхічныя адхіленні.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 21:56:11
Anatol Starkou, слухайце вам няма чым заняцца ў NY? Вы або рэальна дурань або чалавек у якога шмат-шмат сродкаў на тое, каб выдаткоўваць столькі часу і пісаць антынацыянальныя допісы. Працуйце вы ў сваім коледжы і не лезце ў Беларусь. Нічога карыснага вы для яе не здольныя зрабіць.