МТС прапануе прайсцi бясплатны SMS-тэст на веданне беларускай мовы

Ці добра вы ведаеце беларускую мову, цікавіцца МТС. І прапануе ў Міжнародны дзень роднай мовы прайсці бясплатны SMS-тэст!

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. МТС запрашае адзначыць гэты дзень разам і прайсці бясплатны SMS-тэст з 5 пытанняў, каб праверыць веданне беларускай мовы.

Каб прыняць удзел у тэсце, абаненту МТС трэба набраць на сваім тэлефоне *881#. Сэрвіс прапануе адказаць на 5 пытанняў — а затым выправіць памылкі і падсумуе вынік: пакажа, колькі чалавек адказалі правільна на столькі ж пытанняў, як і вы.  Усе запыты на нумар *881# — бясплатныя.

Тэст распрацаваны на базе сэрвісу МТС «Родная мова», мэта якога — дапамагчы ўсім жадаючым палепшыць веданне беларускай мовы. Падпісчыкам сэрвісу штодня прыходзяць SMS-заданні, якія залежаць ад узроўню падрыхтоўкі карыстальніка.

Міжнародны дзень роднай мовы ўпершыню быў абвешчаны ЮНЭСКА, а з 2000 года адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце.

Прайсці SMS-тэст можна не толькі 21 лютага, але і пасля, абяцае МТС і заклікае вывучаць беларускую мову разам!

 Паводле прэс-службы МТС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: