МУС пакінула без разгляду зварот беларускіх медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя, у тым ліку, "Новага Часу" з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.

Фота ganc-chas.by

Фота ganc-chas.by


У сваім адказе МУС спасылаецца на тое, што разам з заявай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя не прыклалі дакументы, якія пацвярджаюць права прадстаўляць інтарэсы калегаў.

Цікава, што ў адным месцы адказу, спасылаючыся на зварот БАЖ, МУС узяў у двукоссі слова "пераслед", у наступным абзацы — слова "журналістаў". Не зразумела, на што такім чынам намякае сілавое ведамства, бо 19 і 20 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі пры выкананні службовых абавязкаў на самай справе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў журналістаў, а колькасць затрыманняў насіла характар пераследу.

Дарэчы, адзін з журналістаў, затрыманы падчас працы, да гэтага часу адбывае 15-сутачны арышт у Баранавічах і выйдзе на волю толькі ў нядзелю. Гаворка ідзе пра аператара выдання "Ганцавіцкі час" Сяргея Багрова. Журналіст Сяргей лацінскі з Бабруйска таксама асуджаны на 10 "сутак" і павінен будзе адбыць гэтае пакаранне за сваю працу.

Разам з тым ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" не губляе надзею, што нягледзячы на фармальны адказ, зварот журналісцкай арганізацыі і больш чым 50 рэдакцый медыя паўплывае на аднаўленне законнага стаўлення работнікаў правапарадку да прадстаўнікоў прэсы.

Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: