МУС патлумачыла, чаму нельга стаяць у чарзе

На сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явілася інтэрв'ю c начальнікам ведамства, генерал-маёрам міліцыі Іванам Кубраковым. Сярод іншага ён тлумачыць, чаму сілавікі разганяюць мірныя чэргі.
— Просьбы міліцыянераў не выстройвацца ў чаргу і не праводзіць несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы таксама не варта трактаваць у тым ключы, што навязвае інтэрнэт. Не імкнемся задушыць чужое меркаванне — толькі забяспечваем правапарадак, абараняючы жыцці і здароўе грамадзян. Або аднаго трагічнага ўрока, які здарыўся на Нямізе, нам недастаткова? — сказаў Кубракоў.

Акрамя таго, Кубракоў пракаментаваў ролікі пра трэніроўкі сілавікоў, якія разляцеліся ў сацсетках.

— Заняткі па фізічнай і агнявой падрыхтоўцы, выбыццё па ўмоўнай трывозе, іншыя трэніроўкі — нашы будні. Дарэмна некаторыя імкнуцца звязаць гэтыя дзеянні з нейкімі падзеямі. Каментары да выкладзеных у інтэрнэце відэазапісаў і фота пра нібыта пазапланавыя вучэнні не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю, — пракаментаваў Кубракоў.

the-village.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: