МУС паведаміла пра спецаперацыі па затрыманні 11 чалавек

Іх абвінавачваюць у беспарадках у Мазыры ў жніўні.
Прэс-служба МУС паведаміла аб спецаперацыі па затрыманні 11 чалавек, якую ладзілі 4 траўня з удзелам СОБРа і АМАПа. Ведамства заяўляе, што затрыманыя бралі ўдзел у беспарадках у Мазыры 11 жніўня 2020 года.

Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя распылялі ў праваахоўнікаў газавыя балончыкі і кідалі ў іх камяні, у выніку чаго пацярпеў адзін чалавек і былі пашкоджаныя службовыя аўто. Таксама ведамства паведамляе: 11 жніўня для таго, каб спыніць іх, былі зробленыя папераджальныя стрэлы ў паветра.

МУС апублікавала відэа. У ім паказаны кадры з нечага тэлефона: на іх малады чалавек едзе ў легкавым аўто з вывешаным за акном бел-чырвона-белым сцягам. У відэа таксама прадэманстраваны камень і разбітае лабавое шкло аўтобуса.

Узрост дзесяці затрыманых — ад 17 да 27 гадоў, іх у МУС называюць удзельнікамі «мясцовай каляфутбольнай групоўкі праварадыкальнай накіраванасці». Яшчэ аднаму затрыманаму 54 гады. Паводле звестак міліцыі, чацвёра затрыманых раней судзімыя.

«Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады», — сказана ў паведамленні.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: