МУС: паведамленні пра пагрозы рассылаў 21-гадовы праграміст

Прэс-служба МУС Беларусі паведаміла, што супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі таго, хто адпраўляў ложныя паведамленні аб пагрозах у Мінску.
Ілюстрацыйнае фота, Радыё Свабода

Ілюстрацыйнае фота, Радыё Свабода

Сталічнаму жыхару ў адным з мессэнджараў прыйшло паведамленне з невядомага нумара на арабскай і англійскай мовах. У ім гаварылася, што атрымальніку трэба ўзяць пакет з самаробным выбуховым прыстасаваннем у пэўным месцы і аднесці на адну з станцый метро. У выпадку адмовы яго сваякам і блізкім пагражае расправа, а пры паспяховым выкананні «задання» чакае грашовае ўзнагароджанне ў 15 тысяч долараў ЗША.

Мінчанін сур'ёзна паставіўся да атрыманых пагроз і звярнуўся ў міліцыю.

Паралельна з пошукам адпраўніка паслання праваахоўнікі ўзмацнілі меры бяспекі на ўсіх станцыях метрапалітэна, усталявалі кругласутачнае назіранне за месцам, дзе нібыта збіраўся пакінуць выбуховае прыстасаванне.

Неўзабаве супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі, што паведамленне свайму знаёмаму адправіў раней не судзімы 21-гадовы жыхар Мінска, які працуе інжынерам-праграмістам на адным з прыватных унітарных прадпрыемстваў. Што заахвоціла яго да падобнага ўчынку, яшчэ трэба высветліць. Вядома толькі, што дакладна такія ж паведамленні малады чалавек адправіў яшчэ тром сваім знаёмым.

Сабраныя матэрыялы па гэтым факце накіраваны ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінску для дачы прававой ацэнкі дзеянням «жартаўніка».

У сувязі з частымі загадзя ілжывымі паведамленнямі аб небяспецы Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што артыкулам 340 Крымінальнага кодэкса (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы), прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: