МУС — пра затрыманне музыкаў «IRDORATH»: Гэта каардынатары пратэстаў

2 жніўня пад Мінскам супрацоўнікі ГУБАЗіКа разам з байцамі САХРа затрымалі 16 чалавек. Прэс-служба МУС называе іх групай «дудароў», якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту 2020 года.
Кадр з відэа МУС

Кадр з відэа МУС

Як паведамлялася раней, у гэты дзень на лецішчы пад Мінскам затрымалі музыкаў гурта «IRDORATH». Мяркуючы па ўсім, менавіта іх у МУС называюць «дударамі». Да таго ж, музыкаў лічаць «каардынатарамі пратэстаў».

«У жніўні мінулага года група "дудароў" неаднаразова ўзначальвала калону пратэстоўцаў і з выкарыстаннем музычных інструментаў залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян. Перформанс каардынатараў узмацняў пратэсны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў», — заяўляюць у МУС.

Паведамляецца, што міліцыянты затрымалі 16 чалавек. На шасцярых пачалі крымінальную справу за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзел у іх (арт. 342 КК). На астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў пры затрыманні.

Паведамляецца, што затрыманым ад 28 да 43 гадоў, сярод іх — менеджар фірмы, дызайнер, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага хору. Астатнія беспрацоўныя.

UPD. Стала вядома, што ў межах крымінальнай справы затрыманыя 5 музыкаў. Паводле даных «Вясны», гэта Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Юніцкая і Антон Шніп. Яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: