МУС прызнала, што сёння выкарыстоўваліся гумовыя кулі, «але толькі ў паветра»

МУС прызнала, што падчас Партызанскага маршу 18 кастрычніка ў Мінску сілавікі некалькі разоў стралялі гумовымі кулямі, але пераконваюць, што «толькі ў паветра», паведамляе «Еўрарадыё».


Маўляў, кулі выкарыўваліся толькі таму, што "агрэсіўна настроены натоўп" кідаўся ў іх камянямі.

Еўрарадыё мае выдатнае відэа, на якім сапраўды бачна, як невядомы сілавік страляе ў паветра з акна буса. Праўда, ніякія камяні ў яго ляцяць. І наогул нічога не ляціць.


Пра першыя стрэлы і хлапкі, падобныя да выбухаў светлашумавых гранатаў, паведамлялася ў раёне 16:19. На фота Onliner.by ў руках сілавікоў можна бачыць зброю і дым ад яе.



Сілавікі са зброяй на Партызанскім маршы ў Мінску 18 кастрычніка 2020 года / Onliner


Акрамя таго відавочцы распавядаюць Еўрарадыё пра ўжыванне сілавікамі супраць пратэстуючых слезацечнага газу. Гэта адбылося падчас хапуна ў раёне Мотавела: невядомыя наляцелі на невялікую групку пратэстоўцаў, якая адстала ад аснаўнога натоўпу. Пахапалі хлопцаў, а ў твары жанчынам пырснулі слезацечным газам і хутка з’ехалі. Гэты факт пакуль МУС не каментавала.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: