МУС распрадае аўтазакі. Карыстальнікі сацсетак прапануюць беларусам скінуцца і ганяць «ва ўсю моц»

1 студзеня МУС Беларусі выставіла на продаж тры аўтазакі. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце РУП "Белспецкантракт", якое з'яўляецца ўпаўнаважанай арганізацыяй па продажы вызваляемых матэрыяльных рэсурсаў МУС і арміі.



Усе машыны знаходзяцца ў Жодзіна, у турме №8, кожная з іх мае знос 90%.

Аўтазакі маюць розны прабег і кошт. За 3 880 рублёў можна купіць спецтранспарт 2002 года выпуску з прабегам 59 667 км. астатнія аўтазакі 2004 года: за той, у якога прабег 67 322 км, просяць 4 200 рублёў, з прабегам 31 715 км — 4 000 рублёў.
Дарэчы, карыстальнікі сацыяльных сетак ужо жартуюць з гэтай нагоды.

«А ці не скінуцца нам на куплю прадаваных аўтазакаў?" — прапануе адзін карыстальнік Фэйсбука. — А калі паставіць на дах калонкі і ганяць па раёне з песняй "Разбуры Муры"?»

«Пачакаем, пакуль вадамёты выставяць», — адказваюць яму ў каментарах.

«Скінуцца, купіць і самім ганяць "ва ўсю моц"!» —  прапануе яшчэ адзін карыстальнік.

«Я б не спяшаўся. Пачакаем, пакуль мінамёты і ракетныя ўстаноўкі прадаваць з галадухі пачнуць», — парыруе іншы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: