МУС заявіла, быццам прадухіліла тэракты ў Мінску і Печах

МУС абвясціла, што рыхтаваўся тэракт — выбухі ў Пячах і на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску. Але яны ўсё прадухілілі, паведамляе «Еўрарадыё».

МУС абвясціла, што прадухіліла тэракты ў Мінску і ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам. Іх нібыта рыхтаваў 35-гадовы жыхар Пінска, якому ініцыятыва BYPOL даручыла арганізаваць выбухі.

Дарэчы, менавіта BYPOL некалькі дзён таму папярэдзіла МУС пра падрыхтоўку тэрактаў на Дзень Волі. Паводле звестак BYPOL, падрыхтоўкай займалася КДБ.

На відэа, якое апублікавала МУС, затрыманы мужчына кажа, што ён не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, а як зрабіць выбуховую прыладу, яго навучыў знаёмы з тэлеграм-чата.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: