МУС заявіла пра гатоўнасць прымяніць баявую зброю супраць пратэстоўцаў

Пратэсты ў краіне становяцца радыкальнымі. Сілавыя ведамствы ў сувязі з гэтым гатовыя ў выпадку неабходнасці ўжываць спецсродкі і баявую зброю. Пра гэта заявіў першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч.
Фота А. Васюковіча

Фота А. Васюковіча


— Пратэсты, перамясціўшыся пераважна ў Мінск, сталі арганізаванымі і вельмі радыкальнымі. У гэтай сувязі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў не сыдуць з вуліц і ў выпадку неабходнасці будуць прымяняць спецсродкі і баявую зброю, — заявіў Казакевіч.

Паводле яго слоў, сведчаннем таму, што акцыі сталі больш радыкальнымі — нядзельны марш у Мінску.

— Яшчэ ўдзень і ўвечары гэта былі камяні, бутэлькі, нажы і заточкі, што ляцелі, а ўжо да ночы — барыкады і падпаленыя пакрышкі. Нічога агульнага з грамадзянскім пратэстам гэта не мае.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: