МУС: у навагодніх мерапрыемствах у Беларусі ўдзельнічалі 357 тысяч чалавек

Некалькі чалавек пацярпелі ад выкарыстання піратэхнікі.



У навагодніх святочных мерапрыемствах у ноч на 1 студзеня ў Беларусі ўдзельнічалі каля 357 тысяч чалавек (у Мінску — каля 84 тысяч). Грамадскі парадак забяспечвалі некалькі тысяч супрацоўнікаў ўнутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, паведамляе прэс-служба МУС.
 
 
Адзначаецца, што навагодняя ноч была "дастаткова спакойнай". У параўнанні з мінулым годам было менш затрыманых за адміністрацыйныя правапарушэнні, менш здарэнняў і злачынстваў. Аднак было зафіксавана больш няшчасных выпадкаў з выкарыстаннем піратэхнікі. Сярод пацярпелых — 18-гадовы мінчук, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені пры спробе запуску прафесійнай петарды.
 
 
Паводле "Еўрарадыё"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: