Мужчына, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці, ужо месяц знаходзіцца ў непрытомным стане

22 студзеня мінчук Павел Банькоўскі выйшаў на плошчу Незалежнасці і падпаліў сябе. Яго выратавалі, але дыягнаставалі 72% апёкаў цела і цяжкія апёкі галавы. Як правіла, гэта фактычна смяротны прысуд — але Павел яшчэ жывы.

Сябры і былая жонка меркавалі, што прычынай маглі стаць падаўлены стан мужчыны, яго праблемы з алкаголем, а таксама падзеі ў краіне. Праз некалькі дзён пасля здарэння экс-жонка Паўла казала, што дактары даюць сумны прагноз: 1%, што мужчына выжыве.

Але ж 1 сакавіка Павел жывы. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. У якім стане мужчына, невядома — цяпер былая жонка адмаўляецца ад каментроў для СМІ.

Яна паведаміла «Нашай Ніве», што «дасць каментар, як будуць добрыя навіны». Адпаведна, можна зрабіць выснову, што Банькоўскі па-ранейшаму ў непрытомным стане.

Паводле слоў сяброў, Паўла ўвялі ў штучную кому адразу пры шпіталізацыі, цяпер яму перыядычна робяць перасадку скуры.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: