Мужчыне прысудзілі два гады калоніі за тое, што ён упаў на нагу ДАІшніка

Суддзя палічыла гэта гвалтам у дачыненні працаўніка органа ўнутраных справаў.
Мужчыне прысудзілі два гады калоніі за тое, што ён упаў на нагу ДАІшніка.

Суддзя Першамайскага раёну Мінску Анастасія Кулік палічыла гэта гвалтам у дачыненні працаўніка органа ўнутраных справаў.

Аляксандра Захарэвіча затрымалі 1 лістапада падчас мірнай акцыі пратэсту. Спачатку яму прысудзілі адміністрацыйны арышт, пасля адбыцця якога раптам затрымалі зноў. Гэтым разам яго абвінавацілі ў нападзе на ДАІшніка. Як выглядаў гэты напад, можна пабачыць на відэа, апублікаваным раней ініцыятываю BYPOL.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: