Музей Багдановіча запрашае на майстар-клас па фатаграфіі

У ХХІ стагоддзі немагчыма ўявіць сабе жыццё без фатаграфіі. У наш час кожны хаця б раз спрабаваў сябе ў ролі фатографа. Як зрабіць першыя крокі ў фотасправе? Што неабходна для таго, каб удала зафіксаваць імгнененне і сябе ў ім?

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 27 студзеня фотааматараў і фатографаў-пачаткоўцаў на майстар-клас Іллі Шырманава.

Прафесійны фатограф распавядзе вам:

Віды фатаграфіі? Што выбраць: грошы, творчасць або задавальненне?!
Шлях фатографа? З чаго пачаць?
Як хутка навучыцца здымаць прыгожа? Самастойна vs фоташкола?
Майстар-класы. Калі і куды ісці?
Камерцыйная і творчая фатаграфія. Усё і адразу?!
Фатаграфія vs бягучая праца. Ці так прывабны фрыланс, як нам падаецца?
Прасоўванне і рэклама. Як стаць запатрабаваным пры мінімальных выдатках?
Парадокс фарміравання кошту. У чым сакрэт?
Фотатэхніка і аксeсуары. Калі, дзе і што найлепш купляць.
Ці існуе жыццё без фатаграфіі?

З працамі Іллі Шырманава можна пазнаёміцца тут: iso.foto.by
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).
Майстар-клас адбудзецца з 11:00 да 15:00.
Тэлефон для даведак: (8-017) 334-42-69.

Мерапрыемства ў сацсетках: facebook.com, vk.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!