«Мы гатовыя выступіць сведкамі!» Беларусы, якія атрымалі падрымку ад «Дапамогі», паўсталі на абарону фонда

Працяг гучнай гісторыі, якую спарадзілі літоўскія журналісты.



Беларусы, якім у Літве аказаў падтрымку фонд «Дапамога», падрыхтавалі зварот да Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Літвы (LRT).

Яны просяць даць абвяржэнне артыкулу на сайце кампаніі, дзе фонд абвінавачваюць у махлярстве.

«У гэты цяжкі час барацьбы за свабоду ў Беларусі такія некампетэнтныя артыкулы-расследаванні закліканыя зрушыць фокус увагі беларусаў і накіраваць сілы на міжусобіцы і рознагалоссі. Закліканы выклікаць недавер да арганізацыям, гатовым дапамагаць! Мы накіруем гэты зварот у сусветныя СМІ і, пры неабходнасці, гатовыя выступаць сведкамі па справе ў судзе», — цытуе аўтараў звароту «Белсат».

Поўны тэкст звароту ніжэй.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: