«Мы гатовыя змагацца». IT-фронт Беларусі апублікаваў бескампрамісны маніфест

На сайце belarusit.duckdns.org з'явіўся маніфест беларускага IT-фронту, падпісаны кібер партызанамі. Паглядзіце, чаго хочуць і што будуць рабіць дзеля сваёй мэты айцішнікі.
«Хто мы: мы — дэцэнтралізаваная супольнасць прафесіяналаў у галіне ІТ. Разам мы — сіла, якая змагаецца за справядлівасць.

Нашы мэты: адхіленне ад улады чыноўнікаў, якія не жадаюць чуць голас народа і служыць інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Нашы шляхі дасягнення: Пранікненне ў зачыненыя дзяржаўныя ІТ-сістэмы. Пошук матэрыялаў, якія закранаюць інтарэсы чыноўнікаў і сілавых ведамстваў, і публічнае раскрыццё іх.

Нашы матывы: прага свабоды і справядлівасці. Мы, як і мільёны іншых беларусаў, не хочам стаяць у баку бягучага крызісу. Мы гатовыя змагацца на сваім «полі бою», дзе мы маем бязмежныя магчымасці.

Нашы прынцыпы: Мы не прагнем помсты, але выбіраем тыя ж шляхі барацьбы, якія выкарыстоўваюцца супраць нас. Мы не ідзем на саступкі і кампрамісы, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя на 100%. Мы слухаем і чуем волю народа і сумленна абранага прэзідэнта — Святлану Ціханоўскую.

У чым наша сіла: Наша сіла, у сумленнасці, у вынаходлівасці, у вопыце і падтрымцы нашых дзеянняў разважлівымі членамі грамадства.

Традыцыйна ІТ з'яўлялася лакаматывам Беларусі, які развіваўся ў баку ад ідэалогіі дзяржавы. Менавіта гэты шлях і дазволіў Беларусі стаць ІТ-краінай. Надышоў той момант, калі ІТ павінна праявіць салідарнасць з народам і ўжыць усе веды і ўменні, якія назапашваліся гадамі, па вядзенні бізнесу ў РБ, на ўсе галіны шляхам трансфармацыі ўсяго дзяржаўнага кіравання. ІТ — гэта наша поле бітвы і гэта нашы правілы. Мы, ІТ-супольнасць, прывыклі жыць у адкрытым свеце і прыносіць карысць.

Апошнія дні мы знаходзімся ў пастаянным стрэсе і [сутыкаемся з] немагчымасцю выконваць сваю працу з-за беспрэцэдэнтных рэпрэсій, якія абрынуліся на ІТ-супольнасць Беларусі. Мы сумленна выконваем сваю працу, плацім падаткі і хочам, каб урад, будучы вылучэнцамі ад народа, сумленна выконваў свае.

Шлях вырашэння праблемы, які выбраў экс-урад РБ, вядзе краіну да дна, знішчаючы імідж і ўвесь падмурак, які збіраўся ІТ па крупінках. Мы не можам больш бяздзейнічаць і, калі экс-прэзідэнт страціў кантроль над тым, што адбываецца ў краіне — мы прымаем спробу ўзяць кантроль у свае рукі!

ІТ-Беларусь з народам!»


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: