

«Сёння мы адзначаем Дзень горада і па традыцыі пачалі яго з ускладання кветак на плошчы Свабоды. Мы віншуем берасцейцаў са святам. Мы лічым, што чалавек у сваім горадзе павінен адчуваць сябе ўтульна і быць гаспадаром. Мы ганарымся нашай тысячагадовай гісторыяй і маем намер рабіць усё, каб Брэст стаў лепшым для сваіх жыхароў. Мы любім свой горад. У нас ёсць цвёрдая палітычная воля і ясная мэта: дамагацца справядлівасці і змагацца за якасць жыцця берасцейцаў, адстойваць іх правы!», — пракаментавала намеры старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), доктар палітычных навук Ганна Канюс.

Паводле прэс-рэлізу